**Зьнікаюць бязь сьледу. Чаму ААН прыраўняла беларускія турмы да выкраданьняў**

[https://smarturl.click/D79Bz](https://smarturl.click/D79Bz)**
30 жніўня** — Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных зьнікненьняў. У Беларусі гэтая тэма мае два вымярэньні: выкраданьні палітычных апанэнтаў на мяжы 1990–2000-х гадоў і сучасная практыка поўнай ізаляцыі палітвязьняў — рэжым інкамунікада.

Да верасьнёўскай сэсіі Рады ААН у правах чалавека выйшаў&nbsp;[даклад](https://digitallibrary.un.org/record/4125279?ln=ru&v=pdf)&nbsp;Працоўнай групы ААН, у якім сказана: 

> «Працяглае ўтрыманьне пад вартай бяз сувязі са зьнешнім сьветам можа быць раўнасільнае гвалтоўнаму зьнікненьню».
