**Золата з Афрыкі, фірма нерухомасьці і вайсковая тэхніка: што зьвязвае Паўла Прыгожына, сына стваральніка ПВК «Вагнэр», зь Беларусьсю** → [https://smarturl.click/nq1mwW](https://smarturl.click/nq1mwW)

_The Wall Street Journal_ апублікаваў матэрыял пра бізнэс **Паўла Прыгожына**, сына Яўгенія Прыгожына, у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы. 

З спасылкай на жэнэўскі аналітычны цэнтар _Global Initiative_ аўтары матэрыялу паведамляюць, што Павел Прыгожын у Афрыцы здолеў ня толькі ня страціць бацькаў бізнэс, але і пашырыць яго. Разам з «вагнэраўцамі» ён забясьпечвае ахову прэзыдэнту ЦАР. Таксама яны маюць кантроль над тамтэйшымі залатымі руднікамі.

А золата з гэтых руднікоў адпраўляюць у Беларусь.