**ЗША нанесьлі новыя ўдары па вайсковых аб’ектах у Іране** → [https://smarturl.click/meOn0](https://smarturl.click/meOn0)

Атака стала адказам на спробы Ірану напасьці на гандлёвыя судны ў Армускай пратоцы і пазыцыі амэрыканскіх вайскоўцаў у рэгіёне, паведаміла Цэнтральнае камандаваньне ЗША ў сацыяльнай сетцы X.

Прэзыдэнт ЗША **Дональд Трамп** удакладніў, што атака стала адказам на спробы Ірану ўсталяваць марскія міны ў Армускай пратоцы. Паводле яго, Тэгеран сутыкнецца з «значна больш жорсткімі і маштабнымі» атакамі, калі нанясе ўдар у адказ.