**ЗША зьнялі санкцыі з кіраўніка «Беларуськалію» Андрэя Рыбакова** → [https://smarturl.click/Og8X8z](https://smarturl.click/Og8X8z)

21 кастрычніка Ўправа кантролю замежных актываў Міністэрства фінансаў ЗША [выключыла](https://ofac.treasury.gov/recent-actions/20261021) **Андрэя Рыбакова** зь сьпісу асобаў, чые актывы блякуюцца ў ЗША.

Рыбакоў трапіў пад амэрыканскія санкцыі ў жніўні 2021 году, калі ўзначальваў «Белнафтахім». У лістападзе 2024-га ён стаў генэральным дырэктарам «Беларуськалію». Сёлета ў сакавіку ЗША санкцыі зь «Беларуськалію»&nbsp;зьнялі.

 Эўразьвяз увёў санкцыі супраць Рыбакова як кіраўніка дзяржаўных прадпрыемстваў у сьнежні 2024 году. Яны застаюцца ў сіле.

«Белнафтахім» па-ранейшаму застаецца пад санкцыямі як ЗША, так і ЭЗ.