**Зяленскі адказаў на віншаваньне Ціханоўскай з Днём Незалежнасьці Ўкраіны**: [https://smarturl.click/72gBG](https://smarturl.click/72gBG)

Украінскі прэзыдэнт перадрукаваў на сваёй старонцы на плятформе Х віншаваньне Сьвятланы Ціханоўскай з Днём Незалежнасьці Ўкраіны і дапоўніў яго сваім камэнтаром:

«Эўропа ня можа дазволіць сабе страціць ніводную нацыю, што імкнецца да рэальнай незалежнасьці. Гэтак жа важна, каб Беларусь не была ўцягнутая ў жорсткую вайну Расеі і ў рэшце рэшт ператварылася ў дэмакратычную, адкрытую і мірную краіну. Украіна ўдзячная тым беларусам, якія разам з украінскімі салдатамі абараняюць нашу агульную свабоду», —&nbsp;[напісаў&nbsp;](https://x.com/ZelenskyyUa/status/2092148514264326414)Зяленскі.

Віншаваньня&nbsp;**Аляксандра Лукашэнкі**&nbsp;з Днём Незалежнасьці,**&nbsp;**якое той накіраваў 24 жніўня народу Ўкраіны, Зяленскі не згадаў.