**Зяленскі ўвёў санкцыі супраць беларускай плятформы крыптавалют і ягонага кіраўніка. Што вядома**: [https://smarturl.click/zOoQop](https://smarturl.click/zOoQop)

Як вынікае з апублікаваных дакумэнтаў, Украіна ўвяла санкцыі супраць закрытага акцыянэрнага таварыства (ЗАТ) «Уайт Бёрд» і яе кіраўніка **Максіма Шабанава**.

Максіму Шабанаву 41 год. У сьпісах праваабаронцаў яго прозьвішча, імя і імя па бацьку супадае з імем колішняга супрацоўніка ўпраўленьня ўнутраных спраў Менскага аблвыканкаму. Яго лічаць саўдзельнікам злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі, датычным да затрыманьня, перасьледу і зьбіцьця ўдзельнікаў акцый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе.