**Зяленскі заявіў аб спэцыяльным абмене з Расеяй празь Беларусь палоннымі, якіх лічылі зьніклымі** **бязь вестак**: [https://smarturl.click/jeq3d](https://smarturl.click/jeq3d)

«Вяртаем 10 нашых ваяроў — празь Беларусь. Вайскоўцаў Узброеных сілаў і Нацыянальнай гвардыі. Абаранялі краіну на данецкім кірунку. Усіх іх уважалі за зьніклых бязь вестак. І гэта вельмі важна, што нам удалося іх вярнуць», — заявіў Зяленскі.

Расейскія афіцыйныя рэсурсы пакуль не паведамляюць пра абмен.

 Як у Расеі, так і ва Ўкраіне ў палоне трымаюць грамадзян Беларусі.