**Зяленскі заявіў, што Расея хацела б біць па Ўкраіне ракетамі зь Беларусі **→ [https://smarturl.click/AJV6EO](https://smarturl.click/AJV6EO)

Прэзыдэнт Украіны адзначыў, што акурат Беларусь уключае рэтрансьлятары для расейскіх ўдарных дронаў. Аднак Крамлю гэтага мала.


> «Ім патрэбная падтрымка Лукашэнкі для таго, каб на тэрыторыі Беларусі былі разьмешчаныя іншыя віды зброі, у тым ліку балістычная. І, безумоўна, разьмяшчэньне балістычнай зброі на тэрыторыі Беларусі будзе пагрозай перадусім для заходняй часткі нашай дзяржавы. Я думаю, такія пляны ёсьць у Пуціна... 
> 
> Але гэта непасрэднае ўцягваньне Беларусі ў гэтую вайну. Непасрэднае», — сказаў Уладзімір Зяленскі.
