«Асьцярожна тут у нас, паліцыя, вайскоўцы, пастаянна людзей спыняюць.
Усё праз „нелегалаў“ гэтых. Яны зь Беларусі ідуць, кажуць. Я ня ведаю, што там насамрэч. Але бліжэй да мяжы шмат вайскоўцаў, даюць штрафы»
У Краславе, усяго за 33 км ад Беларусі, раней рэгулярна езьдзілі ў Полацак, Віцебск і Верхнядзьвінск — да сваякоў, па прадукты і пакупкі. Цяпер беларускіх машын амаль няма, а апошні дзейны пераход улады Латвіі ўжо прапаноўвалі закрыць цалкам.
