419 чалавек у Беларусі асудзілі за салідарнасьць з Украінай: https://smarturl.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,341 מנויים
פתח בטלגרם
419 чалавек у Беларусі асудзілі за салідарнасьць з Украінай: https://smarturl.click/4y9A71

Сярод іх - тыя, хто перадаваў інфармацыю пра расейскую вайсковую тэхніку, ахвяраваў грошы Ўкраіне, спрабаваў сарваць вайсковую лягістыку Расеі, хацеў ваяваць на ўкраінскім баку ці проста публічна выказваўся супраць вайны.

Найбольш масавая - «справа Гаюна»: 222 чалавекі асудзілі за перадачу фота і відэа перамяшчэньня расейскай тэхнікі. Праваабаронцам вядома пра 141 фігуранта справы, 41 зь іх застаецца за кратамі. Перасьлед працягваецца нават цяпер.

За кратамі таксама 10 «рэйкавых партызанаў». Некаторых пры затрыманьні паранілі, зьбівалі і катавалі.
פתח את הפוסט בטלגרם