Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва гістарычна паўстала як арганізацыя краін Азіі. Якія практычныя інтарэсы можа мець Менск у гэтай арганізацыі?
«Сяброўства Беларусі ў ШАС сталася не ад добрага жыцьця. У выніку агульнанацыянальных рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі і падтрымкі расейскай агрэсіі супраць Украіны краіна апынулася ізгоем у эўрапейскай супольнасьці. Таму афіцыйны Менск быў вымушаны шукаць шчасьця ў іншым рэгіёне», — піша Валер Карбалевіч.
