Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі пракамэнтаваў прысуд свайму былому адвакату Дзьмітрыю Лаеўскаму.
«9 верасьня былы адвакат Дзьмітры Лаеўскі, якога два разы звальнялі з адвакатуры, першы раз за абарону мяне ў 2011 годзе, другі — за абарону Віктара Бабарыкі, урэшце сам быў несправядліва асуджаны да трох гадоў няволі. У Дзьмітрыя — выдатная юрыдычная падрыхтоўка, сьветлая галава і бліскучая аргумэнтацыя, падмацаваная ягонай працавітасьцю. У іншым грамадзтве ён быў бы высока ацэнены. Але не ў сыстэме пастаяннага тэрору і зьдзеку з чалавечай годнасьці. Ён любіць Беларусь, ён упарта трымаўся за Радзіму і быў пакараны за любоў да яе. Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца».
