Два БХД замест аднаго. Пра што спрачаюцца Севярынец і Рымашэўскі напярэдадні зьезду ў Беластоку → https://smarturl.click/WGObjZ
Да стагодзьдзя Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ўдзельнікі гэтага руху ў выгнаньні падышлі не аб’яднанымі, а фактычна дзьвюма плынямі.
24 кастрычніка ў Беластоку адбываецца зьезд Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, які Павал Севярынец называе аб’яднаўчым. За тыдзень да беластоцкага зьезду ў Варшаве прайшоў сход руху «Беларуская салідарнасьць / Беларускія хрысьціянскія дэмакраты», зьвязанага зь Віталём Рымашэўскім.
Дык чаму, калі абодва бакі гавораць пра неабходнасьць яднаньня, яны праводзяць два розныя зьезды? Адказ на гэтае пытаньне мы шукалі ў праграме «ПіК Свабоды. Вынікі тыдня».
Два БХД замест аднаго.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,341 מנויים
פתח בטלגרם 