https://smarturl.click/J9QY7
10 жніўня Вярхоўны суд Расеі зьняў з парлямэнцкіх выбараў партыю «Яблоко». Яна была адзінай фэдэральнай партыяй, якая выступае супраць вайны ва Ўкраіне.
«Гэта сытуацыя, якая пагражала выйсьці з-пад кантролю Крамля, пуцінскай улады, — сказаў „Настоящему времени“ апазыцыйны палітык Уладзімір Кара-Мурза. —
Яны добра памятаюць «эфэкт Ціханоўскай», калі шэсьць гадоў таму спадар Лукашэнка вырашыў пагуляць у дэмакратыю і пусьціў у бюлетэнь, як пагардліва называлі Сьвятлану Ціханоўскую беларускія чыноўнікі, «хатнюю гаспадыню». І гэтая «хатняя гаспадыня» проста вынесла Лукашэнку ў першым жа туры з усім яго адміністрацыйным і прапагандысцкім рэсурсам.
Дакладна такая ж сытуацыя магла паўтарыцца ў нас у Расеі ў верасьні».
