Хакейнага арбітра падазраюць у забойстве цяжарнай жанчыны ў Менску
38-гадовага хакейнага арбітра Аляксея Гаўрылёнка падазраюць у забойстве 43-гадовай Татьяны Марцішчанкі, якая была як мінімум на пятым месяцы цяжарнасьці. Раней МУС паведамляла аб затрыманьні 38-гадовага менчука, аднак яго імя не называла. Пра гэта паведамляе партал Tribuna.
Tribuna зьвярнула ўвагу, што пасьля затрыманьня профіль Гаўрылёнка зьнік з сайту Фэдэрацыі хакею Беларусі. Раней ён значыўся сярод галоўных судзьдзяў. Да судзейскай кар’еры Гаўрылёнак быў прафэсійным хакеістам — выступаў за менскае «Дынама», «Керамін» і «Брэст», а таксама гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі. У 2007 годзе ўдзельнічаў у чэмпіянаце сьвету U-20. Гаўрылёнак таксама судзіў матчы з удзелам Лукашэнкі. https://smarturl.click/zOoEAb
Хакейнага арбітра падазраюць у забойстве цяжарнай жанчыны ў Менску 38-гадовага хакейнага арбітра Аля
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,369 subscribers
Open in Telegram 