«Мы заклікаем Эўрапейскі зьвяз стаць актыўным удзельнікам працэсу вызваленьня палітвязьняў і спыненьня рэпрэсій у Беларусі. Мы просім выкарыстоўваць для гэтага ўсе даступныя сродкі: дыпляматычныя каналы, перамоўныя фарматы, ціск і стымулы, публічную і закрытую працу»
Пад зваротам падпісаліся Людміла Чэкіна, Марына Золатава, праваабаронцы Марфа Рабкова і Наста Лойка, палітычная актывістка Марыя Калесьнікава, Віктар Бабарыка, мэдыямэнэджар Андрэй Аляксандраў, Ірына Злобіна, грамадзкая актывістка Алана Гебрэмарыям, журналісты Ігар Карней, Вольга Лойка, Ірына Слаўнікава і іншыя.
