Ля Паўночнага Кіпру перавярнуўся катамаран зь некалькімі сотнямі пасажыраў
Паром «Filo Jet» з 267 чалавекамі на борце (259 пасажыраў і 8 членаў экіпажу) адплыў з порту Кірэнія каля 12 гадзінаў апоўдні. Паводле раскладу, рэйс у Турэччыну плянаваўся на наступны дзень, аднак быў перанесены праз кепскі прагноз надвор'я. За чатыры марскія мілі ад порту хвалі накрылі паром і судна перавярнулася дагары дном.
Прэмʼер-міністар Паўночнага Кіпру заявіў, што выратавалі 237 чалавек, пошук яшчэ 24 працягваецца. «Ня толькі берагавая ахова, але і ўсе нашы людзі кінуліся на дапамогу – усе, у каго ёсьць човен, дапамагаюць», – сказаў ён. У апэрацыі таксама задзейнічаныя верталёты.
Мэр Кірэніі назваў сытуацыю «вельмі сурʼёзнай». Пацярпелых дастаўляюць у шпіталі. Паводле папярэдніх дадзеных, загінулі ня менш як 7 чалавек.
Ля Паўночнага Кіпру перавярнуўся катамаран зь некалькімі сотнямі пасажыраў Паром «Filo Jet» з 267 ча
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,369 subscribers
Open in Telegram