«МУС пачне распрацоўваць сыстэму, функцыянал якой дазволіць забясьпечыць апэратыўны доступ супрацоўнікаў экстранных службаў і праваахоўных органаў, апавяшчаць людзей у выпадку небясьпекі, а таксама разблякоўваць замкі дамафонных сыстэмаў», — заявіў пасьля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі міністар унутраных спраў Іван Кубракоў.
Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву і загадаў рэалізаваць яе апэратыўна, паведаміў Кубракоў.
У Цэнтры маніторынгу Дэпартамэнту аховы МУС (на архіўным фота↑) ўжо маюць доступ да амаль паўтысячы дамафонаў
