На Горадзеншчыне зноў спрабуюць знайсьці інвэстара для фальварку «Мураванка Храптовічаў»: https://smarturl.click/89QqV
На Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы 4 верасьня пачнецца аўкцыён для продажу фальварку «Мураванка Храптовічаў», пабудаванага ў XVIII стагодзьдзі ў Шчорсах Горадзенскай вобласьці.
Як адзначаецца на сайце біржы, аўкцыён пачнецца з цаны 90 рублёў, хоць у пачатку 2025 году кошт фальварку ацэньвалі ў 297 662,06 рублёў. Папярэднія разы аўкцыёны не адбыліся, бо не знайшлося ахвочых у іх удзельнічаць. Вядома, прынамсі, пра чатыры спробы прадаць аб’екты — у 2020, 2023, двойчы ў 2025-ым.
На Горадзеншчыне зноў спрабуюць знайсьці інвэстара для фальварку «Мураванка Храптовічаў»: https://sm
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,356 subscribers
Open in Telegram 