Пасьля таго як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў вялікую ўгоду зь Беларусьсю наконт угнаеньняў старшыня Камітэту замежных справаў літоўскага Сэйму Рымігіюс Мотузас заявіў, што Літве пра такое пагадненьне невядома, але пазыцыя адносна Менску застаецца нязьменнай, перадае LRT.
«У нас сёньня няма ніякіх прычынаў скасоўваць санкцыі супраць Беларусі. Гэта агульная пазыцыя ня толькі Літвы, але і Эўрапейскага зьвязу. І гэтыя санкцыі дзейнічаюць да канца лютага», — сказаў парлямэнтар агенцтву BNS.
«Час пакажа, як Злучаным Штатам Амэрыкі ўдасца дамовіцца пра куплю ўгнаеньняў зь Беларусі», — дадаў ён.
