Пасьля начнога ўварваньня дрона з выбухоўкай Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту → https://smarturl

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,356 subscribers
Open in Telegram
Пасьля начнога ўварваньня дрона з выбухоўкай Літва ўручыла Беларусі ноту пратэстуhttps://smarturl.click/WGOkVO

У МЗС Літвы ўручылі «ноту рашучага пратэсту» прадстаўніку пасольства Беларусі. Прычынай стала «парушэньне дзяржаўнай мяжы і паветранай прасторы Літвы бесьпілётным паветраным апаратам з боку Беларусі» ўначы на 15 верасьня.

Літоўскае МЗС назвала здарэньне грубым парушэньнем міжнароднага права і запатрабавала, каб Беларусь «неадкладна дала вычарпальнае тлумачэньне гэтага інцыдэнту і перадухіліла ўсякія падобныя парушэньні ў будучыні», а таксама каб забясьпечыла «эфэктыўны кантроль сваёй тэрыторыі і паветранай прасторы» і не дапускала дзеяньняў, якія «могуць несьці пагрозу бясьпецы суседніх дзяржаваў».
Open post in Telegram