Пасьля «паветранага ўльтыматуму» Зяленскага ў менскім аэрапорце пачаліся затрымкі рэйсаў Пасьля пагр

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,356 subscribers
Open in Telegram
Пасьля «паветранага ўльтыматуму» Зяленскага ў менскім аэрапорце пачаліся затрымкі рэйсаў

Пасьля пагрозаў украінскага боку расейскай паветранай прасторы пачаліся парушэньні ў руху і менскім аэрапорце.

Так, рэйс з Сочы, які павінен быў прыляцець у 3-35, пакуль што затрыманы да 12-00. Затрымліваюцца таксама рэйсы з Баку, Кутаісі, Батумі, Анталіі, Масквы (Шарамецьева), Санкт-Пецярбургу. Шэраг рэйсаў праз Расею быў выкананы зь невялікай затрымкай, у тым ліку з Эгіпту, ААЭ.

Частка рэйсаў пазначаныя ў раскладзе як «заплянаваныя».

У нацыянальным аэрапорце «Менск» таксама паведамляюць, што рэйсы з Расеі адбываюцца з затрымкай, у тым ліку што ня вылецеў рэйс з Сочы, які сёньня атакавалі ўкраінскія дроны. Аэрапорт таксама пацьвярджае затрымку рэйсаў у Маскву і Грузію. Афіцыйнага камэнтару няма.

З тэрыторыі Беларусі цывільнай авіяцыі пасьля санкцый цяпер можна вылецець толькі ў Расею ці праз Расею ў іншыя краіны.
Open post in Telegram