Службоўцы беларускай памежнай службы могуць быць датычныя да арганізацыі нелегальнай міграцыі і пашкоджаньня адпаведнай інфраструктуры Латвіі, заявіў пракурор Дэпаратамэнту абароны нацыянальнай бясьпекі Генпракуратуры Андрыс Аляксееўс у расьсьледаваньні праграмы De facto латвійскай тэлекампаніі LTV, падрабязнасьці якога прыводзіць партал LSM.
«Калі чалавек не заплаціў, у яго ёсьць выбар: альбо яго адпраўляюць псаваць нашу інфраструктуру, альбо яму наносяць цялесныя пашкоджаньні ці неяк інакш катуюць, каб ён пагадзіўся пайсьці псаваць інфраструктуру Латвійскай Рэспублікі», — заявіў Аляксееўс.
