Расея атакавала Адэсу і заходнія вобласьці Ўкраіны: https://smarturl.click/BkRmgM
Уначы і раніцай 13 верасьня Расея нанесла масіраваныя ўдары па Ўкраіне. Паводле Ўкраінскіх паветраных сілаў, Расея запусьціла 453 ударныя дроны. Атакі адбыліся ў Адэскай, Хмяльніцкай, Івана-Франкоўскай, Тэрнопальскай і Львоўскай абласьцях. У Адэсе пашкоджаныя жылыя дамы, пацярпелі прынамсі 20 чалавек, у тым ліку дзеці.
Уначы ўкраінскія дроны атакавалі расейскія аб’екты. У Ніжнякамску ў Татарстане загінулі два чалавекі, яшчэ шасьцёра пацярпелі. У Славянску-на-Кубані дроны ўдарылі па нафтаперапрацоўчым заводзе – паводле ўкраінскай выведкі, пашкоджаная ключавая ўстаноўка па перапрацоўцы нафты.
Расея атакавала Адэсу і заходнія вобласьці Ўкраіны: https://smarturl.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,369 מנויים
פתח בטלגרם 