Эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі: «Скасаваньне санкцыяў супраць „Беллеспаперпрама“ можа мець вельмі вялікі ўплыў на эканоміку Беларусі… Да таго, як увялі санкцыі, экспарт быў прыблізна 900 мільёнаў, да мільярда даляраў у год».
Колішні дыплямат Валер Кавалеўскі: «На гэты момант выглядае, што мяч у пэўным сэнсе на амэрыканскім баку і, магчыма, гэта тая сытуацыя, калі бакі вярнуліся ў свае сталіцы дзеля таго, каб правесьці гэтую працу над сваімі заданьнямі».
