Сьледчы камітэт заявіў пра крымінальную справу і затрыманьне прадстаўнікоў міжнароднага хімічнага і фармацэўтычнага гіганта
https://smarturl.click/5oJRmo
У заяве СК гаворыцца, што спынена супрацьпраўная дзейнасьць прадстаўнікоў кампаніі Bayer, зьвязаная з ухіленьнем ад выплаты падаткаў. СК паведамляе пра затрыманьне 10 чалавек, сярод якіх грамадзяне Беларусі і Расеі. 7 фігурантаў справы ўзялі пад варту.
«Фігуранты супрацоўнічаюць са сьледзтвам, даюць прызнальныя паказаньні, у тым ліку ў адносінах да кіраўніцтва замежнай кампаніі», — гаворыцца ў заяве СК.
Bayer AG — хімічная і фармацэўтычная кампанія, заснаваная ў Нямеччыне ў 1863 годзе. Яе штаб-кватэра знаходзіцца ў Левэркузэне. Асьпірын — першапачаткова брэнд Bayer — прынёс кампаніі шырокую вядомасьць.
Сьледчы камітэт заявіў пра крымінальную справу і затрыманьне прадстаўнікоў міжнароднага хімічнага і
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,302 מנויים
פתח בטלגרם 