שרת ה-MCP הרשמי של OpenTG כבר כאן 🎉

נסו אותו

Стала вядома, як зьменшылася за 3 гады колькасьць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту На пачатак 2026 год

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,302 מנויים
פתח בטלגרם
Стала вядома, як зьменшылася за 3 гады колькасьць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту

На пачатак 2026 году ў Беларусі пражывалі 2 млн 88,9 тысячы жанчын ва ўзросьце 15–49 гадоў. За тры гады іх колькасьць зьменшылася на 45,9 тысячы, сьведчаць зьвесткі Белстату. https://smarturl.click/4y9qBX

У 2025 годзе ў Беларусі нарадзіліся 54 257 дзяцей – амаль удвая менш, чым у 1995-м.

Лукашэнка рэгулярна заклікае жанчын больш нараджаць на фоне скарачэньня насельніцтва ў Беларусі і хранічнага дэфіцыту работнікаў. Дэмаграфічная сытуацыя ў краіне пагоршылася пасьля падзеяў 2020 году, якія выклікалі масавы ад’езд грамадзян за мяжу.

За гады кіраваньня Лукашэнкі (з 1994 году) насельніцтва Беларусі зьменшылася амаль на 1,2 млн.
פתח את הפוסט בטלגרם