У Кіеве расейскі дрон ударыў «проста ў кабінэт кіраўніка СБУ» → https://smarturl.click/nq1WO7
Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі. Ён даручыў кіраўніку СБУ Аляксандру Покладу «адэкватна, адчувальна і, калі магчыма, люстрана адказаць расейцам на гэты ўдар».
ℹ️ Дзяржаўныя будынкі Кіева дагэтуль траплялі пад удары лічаныя разы. У 2022 і 2023 гадах быў атакаваны штаб Галоўнай управы разьведкі Ўкраіны. Летась у верасьні ракета пацэліла ў будынак Кабінэту Міністраў.
Пры гэтым яшчэ тры дні таму прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін казаў, што расейскія войскі ня б’юць па ўрадавых будынках, бо «нейкія перамоўнікі нам патрэбныя»
У Кіеве расейскі дрон ударыў «проста ў кабінэт кіраўніка СБУ» → https://smarturl.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,369 subscribers
Open in Telegram 