Дачка зьніклага альпініста кажа, што вельмі цяжка знаходзіцца ў стане чаканьня, калі нічым ня можаш дапамагчы.
«Надзея ёсьць, што яны жывыя і схаваліся ад непагадзі ва ўкрыцьці пад сьнегам. Калі накатвае смутак, я ўспамінаю, які моцны духам мой тата. Што ён не адступіць ні завошта на сьвеце. Будзе змагацца да апошняга. І тады на душы сьвятлее»
Кіргіскія ратавальнікі знайшлі намёт зьніклых, аднак унутры нікога не было.
