У сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» унесьлі каталіцкі часопіс з Польшчы
Суд Ленінскага раёну ў Горадні пастанавіў лічыць экстрэмісцкімі матэрыяламі рэсурсы польскага штотыднёвага рэлігійнага часопіса Gość Niedzielny («Нядзельны госьць»), які выдаецца з 1923 году: сайт, Facebook, Instagram, YouTube.
У нядаўнім часе на ягоных старонках выйшла некалькі матэрыялаў, зьвязаных зь Беларусьсью:
• інтэрвію з Алесем Бяляцкім «Падзеньне Лукашэнкі — гэта пытаньне часу»;
• інтэрвію з Анджэем Пачобутам «Я ведаў, што ёсьць яшчэ справядлівы Пан Бог, які ўсё бачыць»;
• артыкул «Лукашэнка гуляе на выжываньне. Паміж ціскам Крамля і ўльтыматумам Кіева», а таксама матэрыялы, прысьвечаныя выгнаньню польскіх ксяндзоў зь Беларусі і інш.
У сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» унесьлі каталіцкі часопіс з Польшчы Суд Ленінскага раёну ў Горадн
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,356 מנויים
פתח בטלגרם 