Удзел замежнай выведкі і наўмысны падпал — пракуратура ў Польшчы завяла справу пасьля пажару на заводзе дронаў
Пракуратура завяла крымінальную справу «паводле факту ўдзелу ў дзейнасьці замежнай выведкі супраць Рэспублікі Польшча і ўчыненьня злачынства тэрарыстычнага характару», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні.
Злачынства «палягала ў наўмысным падпале» «шляхам закладаньня зараду, што ўтрымліваў лёгкаўзгаральныя матэрыялы» прадпрыемства WB ELECTRONICS S.A. у горадзе Скаржыска-Каменна.
Пажар зьнішчыў складзкія памяшканьні і прычыніў шкоды больш як на 4 мільёны даляраў у пераліку (15 млн злотых).
Удзел замежнай выведкі і наўмысны падпал — пракуратура ў Польшчы завяла справу пасьля пажару на заво
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,344 מנויים
פתח בטלגרם 