Улады адмовіліся даваць найвышэйшую ступень аховы драўляным цэрквам Палесься, намінаваным у сьпіс су

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,344 subscribers
Open in Telegram
Улады адмовіліся даваць найвышэйшую ступень аховы драўляным цэрквам Палесься, намінаваным у сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO → https://smarturl.click/agmWM5

Тым часам унікальныя помнікі, як у Зьдзітаве ці Олтушы (на фота) масава ашалёўваюцца сайдынгам, увенчваюцца залатымі расейскімі «цыбулінамі», а часам і цалкам згараюць праз парушэньні пры рамонце, як гэта нядаўна адбылося з царквой у Сьцяпанках, піша тэлеграм-канал «Спадчына», які атрымаў адказ зь Міністэрства культуры.

У ім чыноўнікі заявілі, што ўключэньне ў Папярэдні сьпіс UNESCO і згаданая норма Кодэксу аб культуры не накладае на дзяржаву ніякіх юрыдычных абавязкаў.
Open post in Telegram