Ужо сёньня: 195 гадоў з дня нараджэньня Вінцэся Каратынскага → https://smarturl.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,356 subscribers
Open in Telegram
Ужо сёньня: 195 гадоў з дня нараджэньня Вінцэся Каратынскагаhttps://smarturl.click/ne27V

15 жніўня 1831 году нарадзіўся беларускі і польскі паэт і журналіст​ Вінцэсь Каратынскі. Ён дэбютаваў у друку ў 1856 годзе. Аўтар зборніка паэзіі «Чым хата багата, тым рада» (па-польску, 1857), паэмы «Таміла» (па-польску, 1858), таксама Каратынскаму прыпісваюць ананімныя антыцарскія творы «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка суседзяў».

Зь беларускамоўных твораў захаваліся вершы «Уставайма, братцы, за дзела, за дзела», «Далі бог-то, Арцём…», «Туга на чужой старане».

Адарвалі сіраціну ад сваей зямлі!
Даўшы розум, хараміну,
Шчасьця не далі…


Пра іншыя гістарычныя падзеі 15 жніўня чытайце на сайце Свабоды
Open post in Telegram