Сьцяг, прыгожа разгорнуты, стаяў адразу пры ўваходзе ў музэй [Багдановіча], у фае. У той дзень, прадчуваючы, што ён можа быць прыняты і заменіць стары сьцяг савецкай Беларусі, я яго захапіў на сэсію і прынёс разам з дрэўкам.
…
Пасьля прыняцьця рашэньня я вобмігам зьбег уніз, да міліцыянтаў, узяў сьцяг і ўнёс пад аплядысмэнты яго ў залю гарсавету. Мы паставілі яго на чале залі, за сьпінаю ў сьпікера. А неўзабаве дэпутаты усьцягнулі яго на дах будынка гарсавету», — расказваў Алесь Бяляцкі ў лісьце да журналіста Свабоды Валера Каліноўскага.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 5 верасьня чытайце на сайце Свабоды

