Ужо сёньня: дні нараджэньня паэтак Натальлі Арсеньневай і Ніны Мацяш
20 верасьня ў 1903 годзе нарадзілася паэтка Натальля Арсеньнева (на здымку), паэтка. Сярод яе вершаў — «Магутны Божа», які лічыцца духоўным гімнам беларусаў.
Праз 40 гадоў у той самы дзень нарадзілася іншая вядомая паэтка — Ніна Мацяш, беларуская пісьменьніца і перакладчыца. Аўтарка зборнікаў паэзіі, сярод якіх «Агонь» (1970), «Прыручэньне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчасьлівай долю назаві» (1990), і казак «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, зьмяю і мядзьведзя» (1982).
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/Re1Wx
Ужо сёньня: дні нараджэньня паэтак Натальлі Арсеньневай і Ніны Мацяш 20 верасьня ў 1903 годзе нарадз
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,356 subscribers
Open in Telegram 