Ужо сёньня: дзень сьмерці Міколы Ільляшэвіча → https://smarturl.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,369 subscribers
Open in Telegram
Ужо сёньня: дзень сьмерці Міколы Ільляшэвічаhttps://smarturl.click/b1ZdM

2 верасьня 1934 году на 32-м годзе жыцьця памёр ад сухотаў Мікола Ільляшэвіч, дзяяч беларускага руху, гісторык, псыхоляг, настаўнік, выдавец.

У 1925-м узначаліў Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Францішка Скарыны. У 1928-м абараніў доктарскую дысэртацыю, у якой разглядаў Беларусь як адметную цэласьць з антрапагеаграфічнага, гістарычнага і этнаграфічнага гледзішча.

У працы 1933 году пра палітыку Расейскай імпэрыі на землях былога ВКЛ дасьледаваў, як пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай расейскія ўлады імкнуліся ўніфікаваць далучаны край і праводзілі палітыку русыфікацыі.

Пра іншыя гістарычныя падзеі 2 верасьня чытайце на сайце Свабоды
Open post in Telegram