Ужо сёньня — гадавіна Лахвіцкага паўстаньня на Лунінеччыне → https://smarturl.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,344 מנויים
פתח בטלגרם
Ужо сёньня — гадавіна Лахвіцкага паўстаньня на Лунінеччыне → https://smarturl.click/B8Ew0

3 верасьня 1942 году габрэі з гета ў мястэчку Лахва на Лунінеччыне паднялі паўстаньне. Напярэдадні яны даведаліся, што нацысты ўжо выкапалі пахавальныя яміны. Вязьні пачалі рыхтавацца да паўстаньня адразу пасьля стварэньня гета. Таму яно лічыцца першым заплянаваным і арганізаваным паўстаньнем у гета падчас ІІ сусьветнай вайны, хоць раней улетку габрэі чынілі адпор карнікам у Слоніме, Клецку, Нясьвіжы, Капылі і Міры.

Да тысячы чалавек прарваліся праз ачапленьне, каля паловы зь іх змаглі дабрацца да лесу, але большасьць злавілі. Некаторыя далучыліся да партызанаў і загінулі ў баях. Вайну перажылі 90 уцекачоў.

Пасьля вайны ў брацкай магіле лахваўскага гета налічылі 1946 чалавек, у тым ліку 698 жанчын і 724 дзяцей.

Пра іншыя гістарычныя падзеі 2 верасьня чытайце на сайце Свабоды.
פתח את הפוסט בטלגרם