Ужо сёньня: гадавіна падпісаньня пакту Молатава — Рыбэнтропа і «Маршу новай Беларусі» 23 жніўня 2020

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,356 subscribers
Open in Telegram
Ужо сёньня: гадавіна падпісаньня пакту Молатава — Рыбэнтропа і «Маршу новай Беларусі»

23 жніўня 2020 году ў Менску і іншых гарадах адбыліся «Маршы новай Беларусі» — адны з самых масавых акцыяў у 2020 годзе.

У гэтыж дзень у 1939 годзе ў Маскве падпісалі пакт аб ненападзе паміж СССР і Нямеччынай, вядомы як пакт Молатава — Рыбэнтропа. Сакрэтны пратакол да гэтага пакту прадугледжваў падзел сфэраў уплыву паміж бальшавіцкай і нацысцкай імпэрыямі.

Пра іншыя падзеі 23 жніўня ў Беларусі, сьвеце і гісторыі можна пачытаць на сайце Свабоды.
Open post in Telegram