Ужо сёньня: задушэньне «Праскай вясны» ў 1968 годзе → https://smarturl.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,356 מנויים
פתח בטלגרם
Ужо сёньня: задушэньне «Праскай вясны» ў 1968 годзе https://smarturl.click/ZRxVW

Уначы на 21 жніўня 1968 году войскі краінаў Арганізацыі Варшаўскай дамовы ўварваліся ў Чэхаславаччыну, каб здушыць «Праскую вясну». 

У ваеннай апэрацыі і затым акупацыі Чэхаславаччыны агулам былі задзейнічаныя 750 тысяч вайскоўцаў, 6300 танкаў і бронетраспарцёраў а таксама 800 самалётаў. 

Партыйнае кіраўніцтва на чале з Аляксандрам Дубчакам было арыштаванае і вывезенае ў Маскву. 

Чэхаславацкая армія і міліцыя не аказвалі ніякага супраціву. Затое цывільныя грамадзяне супраціўляліся агрэсіі ўсемагчымымі спосабамі: закідвалі танкі камянямі і кактэйлямі Молатава, бывалі выпадкі, што людзі клаліся ўпоперак дарогі, каб спыніць танкі.

Агулам у выніку розных інцыдэнтаў, паводле розных ацэнак, загінулі ад 77 да 200 чалавек.

Пра іншыя гістарычныя падзеі 21 жніўня чытайце на сайце Свабоды.
פתח את הפוסט בטלגרם