Былы палітзьняволены Дзьмітры Кучук папрасіў ад 27 кастрычніка спыніць збор сродкаў для яго, абвешчаны два тыдні таму. Дзьмітры патлумачыў Свабодзе прынятае рашэньне тым, што сабраў дастаткова грошай для разьвязаньня часовых праблемаў з жытлом. На дапамогу ён прасіў сабраць 2800 эўра.
«На сёньня мне сабралі больш за 2200 эўра. Падлічыў, што гэтага будзе дастаткова на пару месяцаў арэнды новага жыльля і на ежу. Але я не адзіны, хто мае патрэбу ў такой дапамозе праз сайт BySol, там мусіць быць ратацыя».
