שרת ה-MCP הרשמי של OpenTG כבר כאן 🎉

נסו אותו

«Які сэнс мне жыць, калі я сваіх жонку і дзяцей пабачу толькі праз 12 гадоў» Два гады пасьля сьмерці

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,302 מנויים
פתח בטלגרם
«Які сэнс мне жыць, калі я сваіх жонку і дзяцей пабачу толькі праз 12 гадоў»

Два гады пасьля сьмерці палітзняволенага Шлетгаўэра: былыя вязьні расказалі, што адбывалася ў калёніі: https://smarturl.click/zOoQLE

Два гады таму ў магілёўскай калёніі № 15 памёр 22-гадовы Дзьмітры Шлетгаўэр, грамадзянін Расеі, асуджаны ў Беларусі на 12 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньняў у «шпіянажы» і «садзейнічаньні экстрэмізму».

У пасьведчаньні аб сьмерці пазначаная мэханічная асьфіксія — задушэньне. Яго знайшлі мёртвым у ШЫЗА на наступны дзень пасьля этапаваньня ў калёнію.

«Магу меркаваць, што Дзьмітрый вырашыў накласьці на сябе рукі пасьля размовы ў начальніка Аляксея Лазарэнкі. На гэтым „прыёме“ у непрыстойных формах гучаць абразы і пагрозы, у тым ліку пагроза тым, што яго могуць перавесьці ў „нізкі статус“.

Дзьмітрый мог прыняць блізка да сэрца і паверыць у тыя пэрспэктывы ўтрыманьня ў калёніі, якія яму намалявалі ў начальніка, асабліва ў кантэксьце прызначанага 12-гадовага тэрміну»
פתח את הפוסט בטלגרם