14 верасьня ў шпіталі памерла ўкраінская праваабаронца Аляксандра Дэлеменчук. У апошнія гады яна жыла ў Грузіі. Дэлеменчук дапамагала таксама беларусам. Некаторыя зь іх падзяліліся з Свабодай успамінамі пра Аляксандру.
«Шэлтар у Тбілісі прымаў беларусаў ня раз. Мяне ў тым ліку. Яна ніколі не адмаўляла беларусам. Я ня памятаю ніводнага выпадку, калі Саша ў нечым адмовіла. Яна шмат дапамагала блеларусам. Апошні раз мы бачыліся ўлетку 2022 году. Пасьля я ня раз зьвярталася да яе па дапамогу для сваіх калег — усіх яна абагрэла. Гэта вельмі нечаканая і балючая страта», — сказала беларуская праваабаронца Тацяна Гацура-Яворская.
