«Жонка некалькі разоў бачыла гэтага пана». Як расьсьледуюць справу аб пабіцьці беларускай пары ў Варшаве: https://smarturl.click/Xw9wkm
Здарэньне зь беларусам Сяргеем Пелехавым і ягонай жонкай адбылося ў Варшаве, калі яны выйшлі на шпацыр з сваім лябрадорам. У гэты час з суседняга дому выйшла пара мясцовых жыхароў з двума малымі сабачкамі без павадкоў. Сяргей некалькі разоў папрасіў іх навязаць гадаванцаў, бо лябрадор мог тых укусіць. Польскамоўны мужчына пачуў усходні акцэнт беларуса і стаў казаць, каб ён «валіў ва Ўкраіну». А калі даведаўся, што Сяргей зь Беларусі, — «каб валіў дадому».
Потым мужчына пхнуў жонку Пелехава, а самога Сяргея пачаў біць. Да канфлікту далучыліся яшчэ некалькі чалавек, адзін зь іх пырснуў у сужэнцаў газам.
Цяпер гэтым займаецца пракуратура. А мы паглядзелі, як прасоўваеццца гэта справа.
«Жонка некалькі разоў бачыла гэтага пана».
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,356 subscribers
Open in Telegram 
