Украінскі прэзыдэнт перадрукаваў на сваёй старонцы на плятформе Х віншаваньне Сьвятланы Ціханоўскай з Днём Незалежнасьці Ўкраіны і дапоўніў яго сваім камэнтаром:
«Эўропа ня можа дазволіць сабе страціць ніводную нацыю, што імкнецца да рэальнай незалежнасьці. Гэтак жа важна, каб Беларусь не была ўцягнутая ў жорсткую вайну Расеі і ў рэшце рэшт ператварылася ў дэмакратычную, адкрытую і мірную краіну. Украіна ўдзячная тым беларусам, якія разам з украінскімі салдатамі абараняюць нашу агульную свабоду», — напісаў Зяленскі.
ℹ️Віншаваньня Аляксандра Лукашэнкі з Днём Незалежнасьці, якое той накіраваў 24 жніўня народу Ўкраіны, Зяленскі не згадаў.
