18 жніўня 1891 нарадзіўся Макар Краўцоў, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя і нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х гадоў у Заходняй Беларусі, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
Краўцоў Макар — аўтар «Ваяцкага маршу», словаў гімну Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
Быў ворагам камуністаў, якога ратаваў вядомы пралетарскі паэт Міхась Чарот. Сапраўдны сябра, які маральна падтрымліваў Францішка Аляхновіча пасьля вяртаньня таго з Салаўкоў (многія лічылі, што Аляхновіч — агент ДПУ).
Шчыры праваслаўны — ён бліскуча выкладаў беларускім дзеткам-каталікам без аніякага прыгнёту для іхняй веры. Слуцкі паўстанец, які быў вымушаны за некалькі месяцаў да сваёй гібелі (калі ў 1939 г. Сталін заняў Вільню) працаваць у бальшавіцкай «Віленскай праўдзе».
20 нечаканых фактаў пра Макара Краўцова
18 жніўня 1891 нарадзіўся Макар Краўцоў, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьд
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,356 مشتركًا
فتح في تيليجرام 