25 гадоў таму АМАП штурмаваў лягер абаронцаў Курапатаў
8 лістапада 2001 году ва ўрочышчы Курапаты, на месцы масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў пад Менскам, улады сіламі АМАПу спрабавалі разагнаць лягер абаронцаў Курапатаў, якія не дазвалялі будаваць Менскую кальцавую дарогу праз урочышча. Тады бульдозэры зруйнавалі дзясяткі асьвячоных крыжоў, якія стаялі ўздоўж дарогі.
Амапаўцы жорстка білі й затрымлівалі людзей, якія супрацьстаялі будаўніцтву дарогі, ужывалі сьлезацечны газ. Былі арыштаваныя дзясяткі чалавек, спэцназаўцы жорстка зьбілі мастака Рыгора Кійко, зьнішчылі намёт абаронцаў Курапатаў.
Увечары гэтага самага дня будаўніцтва кальцавой дарогі праз Курапаты аднавілася. Абарона Курапатаў працягвалася з 24 верасьня 2001 да 3 чэрвеня 2002 году.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі: https://smarturl.click/ekq9qb
25 гадоў таму АМАП штурмаваў лягер абаронцаў Курапатаў 8 лістапада 2001 году ва ўрочышчы Курапаты, н
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,302 مشترك
فتح في تيليجرام 