Official MCP server for OpenTG is here 🎉

Try it

7 палітзьняволеных жанчын у «Навінках», яшчэ 100 за кратамі.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,329 subscribers
Open in Telegram
7 палітзьняволеных жанчын у «Навінках», яшчэ 100 за кратамі. Пра што не раскажуць чыноўнікі ў «Год беларускай жанчыны»: https://smarturl.click/37OYnB

У калёніях і СІЗА жанчын прымушаюць разьдзявацца падчас надглядаў, часам прымушаюць вымаць сродкі гігіены падчас мэнструацыі. Душ дазволены раз на тыдзень на 15 хвілінаў, а ў ШЫЗА жанчыны церпяць ад холаду і адсутнасьці матрацаў. Асобная праблема — этапаваньне ў кайданках у антысанітарных умовах.

А яшчэ ў Беларусі найбольшы ў Эўропе адсотак жанчын сярод зьняволеных.

І ўсё гэта ў так званы Год жанчыны, які дэманстратыўна адзначаецца сёлета ў краіне.
Open post in Telegram