«Лукашэнка — гэта заканамерны і лягічны працяг неасуджаных злачынстваў камунізму», — лічыць грамадзкі актывіст Зьміцер Дашкевіч.
Напярэдадні «Ночы расстраляных паэтаў» гаворым пра тое, чаму ў Беларусі дагэтуль ушаноўваюць катаў, а захаваньне памяці пра іхныя ахвяры патрабуе мужнасьці. І што рабіць сёньня: публічна супраціўляцца ці берагчы сябе, каб выжыць?
