У Швайцарыі прызналі вінаватым былога байца САХР у справе зьнікненьня апанэнтаў Лукашэнкі: https://smarturl.click/EYn7WV
Швайцарскі суд прызнаў Юрыя Гараўскага вінаватым у выкраданьні бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і прызначыў яму два гады ўмоўна.
Пры гэтым апраўдальны прысуд у справе зьнікненьня Юрыя Захаранкі застаўся ў сіле.
Гараўскі - гэта былы баец беларускага спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (САХР). У 2019 годзе ён расказаў нямецкаму выданьню DW, што ўдзельнічаў у выкраданьні і забойстве Захаранкі, Красоўскага і Віктара Ганчара ў 1999 годзе. У 2023-м швайцарскі суд апраўдаў яго праз недастатковасьць доказаў, але сваякі зьніклых і праваабаронцы падалі апэляцыю.
У Швайцарыі прызналі вінаватым былога байца САХР у справе зьнікненьня апанэнтаў Лукашэнкі: https://s
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,341 מנויים
פתח בטלגרם 