Official MCP server for OpenTG is here 🎉

Try it

Андрэй Аляксандраў атрымаў прэмію прэміі Free Media Awards: «Мы працягваем сваю працу, таму што веры

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,329 subscribers
Open in Telegram
Андрэй Аляксандраў атрымаў прэмію прэміі Free Media Awards: «Мы працягваем сваю працу, таму што верым, што свабоднае слова жыцьцёва важнае» → https://smarturl.click/5oLEg0

Незалежная журналістыка ў апошнія гады «фактычна выцясьняецца зь Беларусі», заявіў былы палітвязень Андрэй Аляксандраў на цырымоніі ўручэньня яму прэміі Free Media Awards у Нарвэгіі. Прадстаўнікі непажаданых уладам СМІ аказваюцца альбо ў зьняволеньні, альбо ў выгнаньні.

«Але мы працягваем сваю працу, таму што верым, што свабоднае слова жыцьцёва важнае і неабходнае для грамадзтва», — сказаў Аляксандраў.


Ён адзначыў, што журналісты застаюцца журналістамі і ў няволі.

Яны «працягваюць расказваць людзям пра тое, што адбываецца, і зьбіраць нават невялікія фрагмэнты даступнай інфармацыі, каб складаць зь іх заснаваную на фактах карціну рэальнасьці, якую аўтарытарныя рэжымы так ненавідзяць», цытуе Аляксандрава «Позірк».
Open post in Telegram